Жывой трансляцыі з сустрэчы Лукашэнкі з журналістамі дзяржаўных СМІ не будзе
Жывой трансляцыі ў радыё- і тэлеэфіры з сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі дзяржаўных СМІ не будзе.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: ria.ru
Адказы кіраўніка дзяржавы на пытанні абяцаюць на працягу дня змяшчаць на сайце БЕЛТА і паказваць у навінах на тэлеканалах. Вядома, што сустрэча пройдзе «на базе Белтэлерадыёкампаніі». Лукашэнку там азнаёмяць з пераходам на вяшчанне ў HD-фармаце, з абнаўленнем тэхнікі, з перспектывамі развіцця навінавага вяшчання. Чакаецца, што на сустрэчы ў тэлестудыі будуць прысутнічаць больш за 130 журналістаў.
Як вядома, яшчэ напярэдадні ўсім жадаючым было прапанавана дасылаць свае пытанні да Аляксандра Лукашэнкі на паштовую скрыню voprosnomer1@tvr.by. Нібыта, кіраўнік дзяржавы гатовы адказаць «на самыя арыгінальныя пытанні».
Паводле euroradio.fm