«1000 і 1». S°unduk cпяваў у Гродне ў падтрымку дзяцей з аўтызмам (фота, відэа)

Канцэрт гурта прашоў у Тэатры лялек 26 лістапада. Свой выступ музыкі прысвяцілі нядаўна адсвяткаванаму шасцігоддзю сумеснай працы. Прыхільнікам гурт прапанаваў не толькі паслухаць музыку і набыць дыскі, але і падтрымаць праект для сем’яў, хто выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, «1000 і 1».

5_44.jpg


“Гэтай восенню, у кастрычніку, мы адсвяткавалі наша шасцігоддзе. Сёння мы зрабілі зборку, па каторай вельмі засумавалі, і нам здаецца – няважна, што мы спявалі многія песні мінулым разам, калі наведалі Гродна вясной. Калі вы не супраць яшчэ раз іх паслухаць, то я не супраць ізноў іх праспяваць”, — распавяла салістка гурта Ганна Хітрык, вітаючы гледачоў канцэрта.

21_5.jpg


Таксама Ганна расказала аб праекце падтрымкі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей з аўтызмам:“У нас нарадзіўся праект, каторы мае назву “1000 і 1”. Так назвалі яго таму, што акрамя нас ёсць яшчэ тысяча праектаў, што гавораць “Дапамажыце, калі ласка, дапамажыце калі ласка!” Ну і мы таксама гаворым. Таму мы – тысяча першы”.


Каб не проста прасіць, а даць таксама нешта наўзамен, музыкі прапанавалі медальёны-падвескі тым, хто гатовы матэрыяльна падтрымаць праект.

1_28_1.jpg


“У мяне такі медальён вісіць на елцы, у некага ў машыне, у некага на шафцы. На падвесцы размешчаны наш лагатып — хлопчык з вялікай рыбай”. Песню, што Ганна напачатку напісала свайму сыну, акторка заспявала і для усіх бацькоў, што гатовыя змагацца за сваіх дзяцей. “Я ўпэўнена, што іншых бацькоў не бывае”.