27 студзеня ў межах праекту “URBI ET ORBI” Міхал Анемпадыстаў запрашае на лекцыю “Колер Беларусі”
Кожная нацыя мае сваю прастору культуры… У гэтым сэнсе беларускую культуру можна ўявіць такой калекцыяй нашых здабыткаў, традыцый, візуальных, вербальных твораў і іншых рэчаў і з’яваў, якія маркіруюць нас як беларусаў і дапамагаюць зразумець, асэнсаваць свае месца ў свеце.
Кожная нацыя мае сваю прастору культуры… У гэтым сэнсе беларускую культуру можна ўявіць такой калекцыяй нашых здабыткаў, традыцый, візуальных, вербальных твораў і іншых рэчаў і з’яваў, якія маркіруюць нас як беларусаў і дапамагаюць зразумець, асэнсаваць свае месца ў свеце.
Да прыкладу — колер… Што колеры могуць сказаць пра нас, нашае гістарычнае і сучаснае? Дамы, тралейбусы, нашае адзенне… — усе гэта неяк пафарбавана…. Але наколькі каларыстыка нашага асяроддзя грунтуецца, падпітваецца традыцыяй? Якім колерам аддавалі перавагу продкі сучасных беларусаў і чаму? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і нашай культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і нашай ментальнасцю… Як увогуле можна працаваць з колерам, намінуючы яго як “нацыянальны маркер?
У межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi дызайнер, паэт, культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў, шукаючы адказаў на гэтыя пытанні, стварае і дэманструе свой адметны спосаб працы з такой фактурай, як “беларуская рэчаіснасць, “традыцыйная культура, “культура беларускасці. Каментуючы намер публічна распавесці пра гэта на лекцыі, мастак кажа: “Сэнс захавання традыцыі не ў тым, каб карыстацца рэчамі гэтак сама, як імі карысталіся ў традыцыйным грамадстве. А проста каб ведаць іх каштоўнасць, іхнія ўнутраныя эстэтычныя законы. Каб гэтыя ўнутраныя законы можна было, асэнсаваўшы, выкарыстоўваць. Каб умець стылізаваць іншыя прадукты — візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя — стылізаваць паводле нацыянальных каштоўнасцяў.
Лекцыя “Колер Беларусі адбудзецца 27 студзеня а 18.30 у “Арт Сядзібе (вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт, 2-гі паверх).
Online-трансляцыя будзе даступна па спасылцы:http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=370
Звяртаем увагу, што оnline-трансляцыя — адзіная магчымасць паглядзець лекцыю дыстанцыйна, бо відэазапіс потым выстаўляць не плануецца!
Запрашаем! Уваход вольны.