29 верасня – прэзентацыя беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча «Мова»

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае 29 верасня у 19.00 у крэатыўную прастору «ЦЭХ» на прэзентацыю беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча «Мова 墨瓦»



mova_web.jpg

Віктар Марціновіч раскрые ўсе сакрэты трыядаў і адкажа на пытанні прысутных, а Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужывуцца ў ролі генералаў і кантрабандыстаў. Вядоўцам мерапрыемства будзе Усевалад Сцебурака. Першыя сто прысутных атрымаюць падарункі — рупліва абраныя аўтарам фрагменты беларускай класікі — з тэксту "Мовы  墨瓦" і не толькі, ператвораныя ў папяровыя скруткі па адным яму вядомай тэхналогіі.

«Тое, што ў рэальнасці тэксту — кантрабанда, тут і цяпер для нашай культуры — каштоўнасць, якая завецца беларускай літаратурнай спадчынай. Мне здаецца, гэта вельмі станоўчая ідэя — калі людзі, што прыйшлі на сучасную літаратурную імпрэзу, панясуць з яе ў кішэнях фрагменты тэкстаў Галубка, Гарэцкага, Чачота — у якасці сувеніраў», — кажа Віктар Марціновіч.

Усіх, хто прачытаў новы раман Віктара Марціновіча «Мова», ці толькі збіраецца гэта зрабіць, усіх, хто даўно сочыць за творчым шляхам аўтара, кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на прэзентацыю рамана!

Глядзіце таксама рэцэнзію на раман “Мова” Андрэя Расінскага

Раман Віктара Марціновіча «Мова» можна яшчэ знайсці у наступных сталічных крамах:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); «Кнігарня логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А); «Кніжны салон» (вул. Калініна, 5); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Веды» (вул. К.Маркса, 36); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19); «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27); «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75)

А таксама у рэгёнах:

«Веды» (г. Віцебск, вул. Леніна, 54);»Светач» (г. Віцебск, вул. Кірава, 10); «Праметэй» (г. Гродна, вул. Савецкая, 10); «Іскра» (г. Берасце, вул. Пушкінская, 4); «Кніжны свет» (г. Ліда, пр. Перамогі, 33); «Спадчына» (г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7); «Букініст» (г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49); «Дом кнігі» (г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.

29 верасня 2014 г., 19.00.

Крэатыўная прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58/6, уваход з боку вул. П. Броўкі).

Уваход вольны.