4-ы сезон фестывалю «Рок за жыццё»

«Мы не святкуем, мы выказваем сваю салідарнасць».

5d80c8421220a_620_rockza.jpg

«Рок за жыццё» — фестываль у падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне - будзе праводзіцца ў чацвёрты раз. Анансаваныя канцэрты ў мінскім клубе Re: Public і магілёўскім клубе Cuba з удзелам «Завесы Прыхільнасці», «Крамы», «РСП», Nizikiz і іншых выканаўцаў.
— Я супраць смяротнага пакарання, таму што потым ужо нічога не выправіць, — кажа фронтмэн «Завесы» Ілля Чарапко-Самахвалаў.
Паводле 34mag.net