5 кастрычніка — прэзентацыя чарговых тамоў серыі «Мая беларуская кніга»
Чарговыя 13 кніжак серыі «Мая беларуская кніга» будуць прадстаўлены чытачам 5 кастрычніка ў музеі Максіма Багдановіча.

Фота: oz.by
У імпрэзе прымуць удзел сябры рэдакцыйнай рады: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Тычына, спадкаемцы і сваякі нашых класікаў: Мікола Гілевіч, Алена Сінкевіч і іншыя. Спявацьме Лявон Вольскі.
Мерапрыемства адбудзецца ў музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 7а).
Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэліза