9 файных кніг ад «Янушкевіча», якія калі-небудзь абавязкова дойдуць да чытачоў
На якія кнігі збяднеў беларускі кніжны рынак з-за ператрусаў ды затрыманняў у выдавецтве «Янушкевіч».
Андрэй Янушкевіч падзяліўся спісам кніг, якія павінны былі выйсці гэтым летам у выдавецтве «Янушкевіч», але так і не выйшлі з-за вядомых травеньскіх падзей.
1. Джордж Оруэл «Ферма жывёл» (няма чаго дадаць)
2. Кормак Макарці «Дарога» (найлепшая постапакаліптыка 21 стагоддзя)
3. Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і вядзьмар Схаванага горада» (беларускае фэнтэзі для падлеткаў)
4. Салі Руні «Размовы з сябрамі» (сусветны бестселер сучаснасці)
5. Эрнэст Хемінгуэй«І ўзыходзіць сонца» («Фіеста») (гэты раман зрабіў аўтара знакамітым)
6. Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі» (няма чаго дадаць)
7. Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск» (без каментарыяў)
8. Павел Волотович, Алексей Ковалев «Минск тусовочный 90-х» (убойная кніга пра нефармальны горад)
9. «Песня песень», пераклад Сяргея Шупы (знакамітая старабіблейская кніга)
Ці збяднеў беларускі кніжны рынак ад гэтага? Пакінем пытанне без адказу. Затое нічога шкоднага не выйшла, і дзяржава можа спаць спакойна.
Але ўсе кнігі, безумоўна, з'явяцца на свет. Чытачы могуць спаць спакойна.
Нагадаем, 22 сакавіка 2022 года стала вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» папрасілі тэрмінова вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А у Мінску. Пасля гэтага выдавецтва абвясціла распродаж кніг, і хутка пад офісам сабралася вялізная чарга пакупнікоў, якая не сканчалася некалькі дзён.
Адразу пасля адкрыцця, 16 траўня, уладамі была закрыта новая кнігарня «Кнігаўка». Яна мусіла стацца месцам, дзе выдавецтва «Янушкевіч» хацела прадаваць свае кнігі і кнігі «блізкіх партнёраў». Пасля ператрусу ў кнігарні сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы.