«А колеры Тэатру мы вернем». Акцёр Алег Гарбуз пракаментаваў сітуацыю вакол Купалаўскага

Некалькі дзён таму Вера Палякова-Макей — актрыса і жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея — абвінаваціла былога кіраўніка Купалаўскага Паўла Латушку, што ён разбурыў тэатр. Алег Гарбуз выказаўся і з гэтай нагоды.

246ac952acd1f8af80f3487dd3149045.jpg

«Яшчэ і яшчэ раз у медыяпрасторы працягвае ўсплываць тэма Купалаўскага тэатра, напісаў Алег Гарбуз на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — У гэтай сітуацыі магу сказаць што гэта не асоба радуе, але ўжо як ёсць.

Не Павел Латушка разваліў ТЭАТР, і не Гарбачоў разбурыў краіну. Гэта — гістарычна наспелыя перамены.

Так, мы псіханулі. Гэта быў нервовы зрыў. І пакуль няма ніякіх зменаў, няма ніводнай прычыны супакоіцца эмацыйна.

За ТЭАТР скажу — мы тады, яшчэ да выбараў, прынялі агульнае рашэнне. І па ім і жывем.

А колеры Тэатру мы вернем».

Нагадаем, што раней у эфіры АНТ Вера Палякова-Макей сказала: «Гэта адзінае, чаго я яму (Латушку) ніколі не дарую, што ён выцер ногі аб Купалаўскі тэатр. Што ён разбурыў стагадовую гісторыю тэатра, ён вывеў гэтых людзей і кінуў іх. Вось гэтага я яму не дарую ніколі. Так, яны не авечкі, яны, пэўна, разумелі, што робяць. І я не авечка».