Адкрыццё фестывалю "Маладзечна-2015" (фотарэпартаж)
Атмасфера на фестывалі настолькі сяброўская, што Дарыя, Аляксандр Саладуха і Алег Елісеенкаў вырашылі зрабіць фота ў сямейны альбом.
![images_cms_image_000031109.jpg images_cms_image_000031109.jpg](/img/v1/news/full/images_cms_image_000031109.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галоўным расчараваннем дня было ўсё ж тое, што на ўрачыстым адкрыцці так і не прагучала песня "Маладзечна". Але пра ўсё па парадку.
Артысты з задавальненнем пазіравалі фатографам і адказвалі на пытанні журналістаў. Ніхто не хаваўся ад камеры.
Вольга Рыжыкава і Леанід Шырын.
Адметнасцю сёлетняга фестывалю ў тым, што гэта было сапраўднае свята і песні, і паэзіі. Вершы вядомых беларускіх паэтаў чыталі вядомыя беларускія акцёры.
Віктар Манаеў і Павел Харланчук-Южакоў.
Адкрывала фестываль песня "Мой родны кут" у выкананні Леаніда Барткевіча.
У час гучання песень, кампазітары, аўтары песень таксама былі на сцэне.
У глядацкай зале не было ніводнага вольга месца.
Жанет, Герман і кампазітар Алена Атрашкевіч.
Дарыя.
Карэспандэнт РГ Наталля Тур з Аляксандрам Саладухам. У першы фестывальны дзень гледачы маглі пачуць самыя вядомыя беларускія песні. Гучала і "Полька беларуская", і "Цячэ вада ў ярок", і "Княжна"...
Забыўшыся, што гэта фестываль беларускай песні і паэзіі, у канцэрце гучалі і рускамоўныя песні.
Алена Ланская.
Вікторыя Алешка.
Мастацкі кіраўнік ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў.
Маладзечанец Артур Міхайлаў цяпер адзін з "песняроў".
Іна Афанасьева.
Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч.
У суботу гледачоў чакае конкурс маладых выканаўцаў. І інтрыга, ці заспяваюць у амфітэатры фестывальную песню.
Фота Наталлі Тур