Адмена канцэртаў Максіма Галкіна і «Машыны часу» ў Грузіі звязаная з палітыкай?

Прынамсі, кампанія Biletebi.ge, якая займалася продажам квіткоў на канцэрты расійскіх выканаўцаў — «Машыны часу», Максіма Галкіна і Валерыя Меладзэ, пацвердзіла, што тбіліскі Палац спорту адмовіў артыстам у правядзенні мерапрыемстваў.

2022_08_19_02.38.21_e1660862304294.jpg

Biletebi.ge публікуе адкрыты ліст, адрасат якога – Міністэрства культуры, спорту і моладзі Грузіі.

"Днямі стала вядома, што арганізатарам трох канцэртаў, на якія ўжо прададзеныя тысячы квіткоў, зала адмовіла ў правядзенні мерапрыемства. Фармальная прычына — рамонтныя работы. Неверагодна, што прыватная арганізацыя па ўласнай ініцыятыве адмаўляецца ад даходаў і ідзе на такую рэпутацыйную шкоду. Відавочна, гэта адбылося ў палітычным кантэксце. Забароненыя артысты (Макарэвіч, Галкін) адкрыта падтрымліваюць Украіну іх падтрымліваюць украінцы», – сказана ў заяве кампаніі.

"Калі мы баімся, што ў Расіі хтосьці будзе нервавацца, калі прыватная кампанія пусціць расійскіх апазіцыйных артыстаў, то якім будзе наступны крок? Забаронім і Facebook?" — сказана ў заяве.

У сераду, 31 жніўня, блогер і актывіст Мікалай Леўшыц паведаміў у сваім Telegram-канале, што «па тэхнічных прычынах, з-за тэрміновага аўдыту, праверкі і рамонту Палаца спорту ў Тбілісі, там адмяняюцца ўсе вялікія анансаваныя раней канцэрты».

Пазней, 2 верасня, Мікалай Леўшыц напісаў пра тое, што канцэрты "Машыны часу", Максіма Галкіна і Валерыя Меладзэ ў Тбілісі не адбудуцца: "Пасля папярэдняй інфармацыі, якую я паведаміў вам на гэтым тыдні, яна афіцыйна пацвярджаецца. З-за неадпаведнасці Палаца спорту тэхнічным патрабаванням і рамонту, адмяняюцца выступленні вышэйзгаданых выканаўцаў. Пра пераносы ў іншае месца арганізатары не абвяшчалі, але наколькі мне вядома, у сітуацыі, якая склалася, не плануецца. Квіткі будуць вернутыя агрэгатарам найбліжэйшым часам", — піша Леўшыц.

Паводле Каўказ.Рэаліі, t.me/nlevshitstelegram