Грузія не будзе ўводзіць візы для беларусаў
Кіроўная партыя ў парламенце «Грузінская мара» не разглядае ўвядзенне віз для расіян і беларусаў.

Старшыня партыі Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што «ў Грузіі існуе пэўны рэжым, які няма неабходнасці пераглядаць. Астатняе — здагадкі, якія звязаны з ваеннай рыторыкай. Натуральна, мы не будзем у гэтым далучацца да радыкальнай апазіцыі».
Паводле яго слоў, бескантрольнага ўезду замежнікаў у Грузію няма.
«Рызыкі не пацверджаныя. За гэта адказваюць адпаведныя ведамствы, і яны ўсё кантралююць», — адзначыў Кабахідзэ.
Раней увядзенне віз для беларусаў і расіян ініцыявала грузінская апазіцыя.