Актуальная жаночая літаратура на фестывалі «Прадмова»

Запрашаем падыскутаваць пра сучасную жаночую літаратуру падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» 5 красавіка.

fem.dyskusija__1_.jpg

Дыскусія пра сучасную жаночую літаратуру, яе праблематыку, тое, як змяняецца яна і яе ўспрыняцце соцыумам, чытачкамі і чытачамі, пройдзе ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» 5 красавіка. Пра свой досвед разважаюць пісьменніцы і паэткі.

Час: 16.00-17.00

Месца: вул. Кастрычніцкая, 16, ОК16, ЗОНА Б

Удзельніцы: Алена Брава, Вольга Гапеева, Юля Цімафева (Беларусь)

Спецыяльная госця: Софі Оксанен (Фінляндыя)

Мадэратарка — пісьменніца Алена Казлова (Анка Упала). 

Перакладчыца — Надзея Кандрусевіч