Акустычны кватэрнік гурта «Лепшы квас» у самым цэнтры Мінска!
Прыйшла восень, самы час для таго, каб сабрацца ва ўтульным месцы, з пледамі, гарбатай і печывам пад добрую музыку ад гурта «Лепшы квас»!

Гурт «Лепшы квас» заснаваны летам 2015 года і з таго часу паспяхова дае канцэрты як у Беларусі, так і за яе межамі. Музыкі граюць у стылі поп-рок, поп-панк, мова тэкстаў — беларуская.

Ужо традыцыйнымі сталі акустычныя выступы гурта, на якія яны збіраюць поўныя залі. Рабяты з гурта «Лепшы квас» дакладна сагрэюць вас сваёй музыкай, падымуць настрой і прагоняць восеньскую хандру.
Акустычны кватэрнік адбудзецца 11 кастрычніка а 20-й гадзіне па адрасе: вул. Багдановіча, 7.

Запрашальныя:
Папярэдні запіс.
Інфармацыя: +375(29)207-49-49
Спасылка на старонку гурта «УКантакце»: Спасылка на сустрэчу «УКантакце»: Спасылка на сустрэчу Facebook: