AKUTE стануць спецыяльным госцем на канцэрце THE RASMUS у Мінску
31 кастрычніка беларускі гурт AKUTE выступіць у якасці спецыяльнага госця на сольным канцэрце вядомай фінскай каманды THE RASMUS у сталічным PRIME HALL. Мерапрыемства пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнага тура.
Менавіта AKUTE адкрыюць трэці афіцыйны канцэрт THE RASMUS у Мінску, які прымеркаваны да 15-годдзя альбома Dead Letters. Падчас выступу музыкі прадставяць кампазіцыі са свайго новага пятага студыйнага альбома, які называецца 'V'. Пачуюць госці канцэрта і лепшыя песні з папярэдніх чатырох плытак.
Раман Жыгараў, бас-гітарыст і аўтар тэкстаў AKUTE, пракаментаваў запрашэнне выступіць на канцэрце аднаго з найлепшых папулярных рок-гуртоў паўночнай Еўропы: “Мы рады такой магчымасці падтрымаць замежных гасцей. Вечар 31 кастрычніка абяцае быць незабыўным”.
THE RASMUS — фінскі гурт, які выпусціў дзевяць альбомаў, распрададзеных колькасцю больш за 4 мільёны копій па ўсім свеце. Але менавіта пяты студыйны альбом Dead Letters і бессмяротны гіт «In the Shadows» прынеслі гурту сусветны поспех у 2003 годзе.
AKUTE — беларускі гурт з Магілёва, які грае ў стылі «дыска-дэкаданс». Пераможцы нацыянальных и міжнародных рок-прэмій и конкурсаў: «Рок-каранацыя», Basowiszcza, «Даём рады», «Героі году» і інш. Гурт стала ўдзельнічае ў буйнейшых летніх оўпен-эйрах Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Музыкі гралі на адной сцэне з Джонам Ньюманам, Kasabian і Софі Эліс-Бэкстар, а таксама выступалі разам з Placebo (гурт абралі самі брытанцы).
Канцэрт THE RASMUS адбудзецца31 кастрычніка ўPRIME HALL у Мінску. Пачатак а 19:00.