Ансамбль «Харошкі» выступіў з адкрытым зваротам з нагоды сітуацыі ў Беларусі
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Матолькадапамажы». Пад зваротам — дзясяткі подпісаў, але адзначаецца, што дырэктар ініцыятыву калектыва не падтрымаў.
У адкрытым лісце артысты ансамбля заклікаюць да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў, вызвалення палітвязняў, спынення гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
«Наш калектыў з'яўляеццца дзяржаўным ансамблем. Але дзяржава — гэта не толькі чыноўнікі, якія страцілі аўтарытэт і легітымнасць улады, але і ўсе мы, звычайныя грамадзяне Беларусі», — справядліва адзначаюць артысты ансамбля.