«Арт Сядзіба» абвясціла набор у школу арт-менеджараў

«Арт Сядзіба» распачынае «Школу арт-менеджара» для маладых актыўных, крэатыўных і творча настроеных людзей, каб навучыць асаблівасцям працы ў сферы культурнага менеджемента. Дэдлайн падачы заявак — 1 студзеня 2014 года.



from_idea_to_event_logo3.png

«Школа арт-менеджара» — гэта новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы: практыкуючых менеджараў у сферы культуры, арганізатараў канцэртаў, спецыялістаў па прасоўванню арт-прадуктаў ды іншых.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца маладыя актыўныя, крэатыўныя і творча настроеныя людзі, які ў будучым хочуць арганізоўваць свае мерапрыемствы.

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы, як эфектыўна правесці інфармацыйную і рэкламную кампаніі і шмат іншага. На семінары будуць прыходзіць не толькі лектары, але і цікавыя госці — аўтары крэатыўных культурных праектаў, якія падзеляцца сваім досведам са студэнтамі Школы.

Пасля пройдзенага курса навучэнцы змогуць правесці свае мерапрыемствы пры падтрымцы «Арт Сядзібы».

Па выніках «Школы арт-менеджара» будзе зняты дакументальны фільм «Ад ідэі да падзеі — 2», які раскажа пра тое, як ідэі ўдзельнікаў Школы пераўтварыліся ў рэальнасць.

Падаць заяўку на «Школу арт-менеджара» можна тут.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах Школы бясплатны. Арганізатары не кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікам з іншых гарадоў. Свае пытанні накіроўвайце на e-mail: artsiadziba@gmail.com.

artsiadziba.by