«Арт Сядзіба» шукае актораў для спектаклю «Браніслаў Тарашкевіч»

«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг актораў і акторак для спектаклю «Браніслаў Тарашкевіч». Кастынг будзе адбывацца тры дні — 6, 13 і 15 траўня а 19.00 у памяшканні «Арт Сядзібы» (пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).



ulotka.jpg

Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.

Адзіная ўмова кастынгу — гэта добрае валоданне беларускай мовай і зацікаўленасць у пастаноўцы спектаклю.

Спектакль «Браніслаў Тарашкевіч» прысвечаны выдатнаму навукоўцу і мовазнаўцу. Асноўнай мэтай спектаклю з’яўляецца прыцягненне ўвагі да Браніслава Тарашкевіча — стваральніка беларускай граматыкі.

Усё, што мы ведаем пра ягоную асобу, гэта тое, што Тарашкевіч стварыў беларускую граматыку, але пра ягоны жыццёвы лёс нічога амаль невядома, таму мы лічым, што варта выправіць гэтую сітуацыю.

Спектакль распавядае пра цяжкі лёс Браніслава Тарашкевіча, пра ягоную барацьбу за беларускую мову і родную краіну. Гэтая тэма з’яўляецца звышактуальнай у наш час. Праект дасць разуменне, што асоба Браніслава Тарашкевіча звязаная з развіццём беларускай культуры і мовы.

Падтрымаць праект добрай справай ці фінансава можна на краўдфандынгавай платформе «Talaka».

Па пытаннях наконт кастынгу звяртайцеся на электронную пошту artsiadziba@gmail.com ці па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98.