Аўтограф сесія Лявона Вольскага (+фота)

Праводзіць аўтограф-сесіі вядомых беларускіх музыкантаў напярэдадні выхаду іх кружэлак — добрая музычна-рэкламная традыцыя, запачаткаваная культурнай пляцоўкай «Арт Сядзіба».

Лявон Вольскі — майстар дыялогу  са слухачамі

Лявон Вольскі — майстар дыялогу са слухачамі


Нягледзячы на тое, што аб’ява пра запланаваную аўтограф-сесію Лявона Вольскага пачала распаўсюджвацца толькі некалькі дзён таму, многія аматары творчасці Вольскага і яго сяброў вельмі аператыўна зрэагавалі і актыўна запоўнілі офіс «Арт Сядзібы» у чаканні свайго ўлюбёнага выканаўцы.

Аматары творчасці Лявона Вольскага спяшаліся першымі набыць новую сольную кружэлку музыканта пад назвай Psychasamatyka ды атрымаць аўтограф аўтара і выканаўцы.

junyja_pryhilniki_tvorczasci_l.volskaha_logo.jpg


Нажаль, Лявон доўга не з’яўляўся перад публікай і паправіць становішча было немагчыма, бо спазняўся цягнік з Вільні, дзе Вольскі быў па справах прэзентацыі яго новага альбому. Гэты час прысутныя не гублялі дарэмна, а спявалі вядомыя хіты Лявона і гуртоў N.R.M., «Крамбамбулі», а таксама новыя кампазіцыі з апошняй кружэлкі Psychasamatyka.

Прыемна трымаць новыя дыскі

Прыемна трымаць новыя дыскі

u_czakanni_novyh_pesen_ad_ljavona_logo.jpg


За час, пакуль чакалі выканаўцу, публіка абмеркавала новую фанаграфічную працу Вольскага, прыйшла да высновы, што наступны год абавязкова стане для Лявона годам адмены забароны на яго канцэрты на Радзіме. Калі пад апладысменты прысутных Лявон Вольскі выйшаў на імправізаваную сцэну, слухачы вынеслі вердыкт альбому Psychasamatyka: выдатна!

Гаджэт дапаможа, калі тэкст яшчэ забываецца

Гаджэт дапаможа, калі тэкст яшчэ забываецца

ljubimyja_pesni_dlja_ljubimaj_publiki_logo.jpg
ljavon_zasjarodzany_na_teksce_logo.jpg


Лявон Вольскі выканаў некалькі вядомых і новых кампазіцый («Худсавет», «Мне трэба ісці»), адказаў на некаторыя пытанні слухачоў. Адно з пытанняў тычылася перспектыў стварэння відэа на адну з кампазіцый альбома Psychasamatyka. На што Вольскі паабяцаў хуткі прагрэс у здымках відэакліпа на песню «Спявайце». Рэжысёрам і аўтарам сцэнара будзе Мацей Сабураў. У кліпе плануецца выкарыстаць здымкі тых людзей, якія фінансава спрычыніліся да выдання новага альбому. «Такая была опцыя пры правядзенні краундфандынгавай кампаніі ў падтрымку майго альбому» — адзначыў Лявон Вольскі.

cjazkaja_nosza_slavy_logo.jpg

Па традыцыі сустрэчы з вядомымі музыкантамі на «Арт Сядзібе» завяршаюцца масавай аўтограф-сесіяй і сэлфі з выканаўцам. Гэтую традыцыю падтрымаў і Лявон Вольскі. Арганізатары ж зноў нагадалі прыхільнікам музыканта, што прэзентацыя альбома Psychasamatyka адбудзецца 3 снежня ў Вільні ў клубе LOFTAS.

poster_autohraf_sesii.jpg