BBC Culture: 10 найлепшых амерыканскіх фільмаў у гісторыі

BBC Culture спытала чытачоў, якія фільмы павінны былі б быць у лісце 100 найлепшых амерыканскіх фільмаў. Прадстаўляем тое, што яны выбралі.

p02y8rcm.jpg

1. “Уцёкі з Шаўшэнка”

Спачатку ўцекі з Шаўшэнка. Створаны па матывах рамана Стывена Кінга “Рыта Хейварт і выратаванне з Шоўшэнка”, гэтая драма 1994 года, згодна з запісам твітэра Anir Korambeth @Zius7, трымае нумар 1 у найлепшых 250 фільмах з рэйтынгу IMDb Top 250. Напісаны і пастаўлены Фрэнкам Дарабонтам і з Цімам Робінсам і Морганам Фрыманам у галоўных ралях, ён атрымаз 7 намінацыі “Оскара”. Крытык Леанард Клэдзі апісаў фільм як “запавет да чалавечага духу”, але ж ён не атрымаў ніводнага голасу ад 62 крытыкаў ад BBC.

p02ybt7j.jpg

2. “Забіць перасмешніка”

Згодна з чытачом BBC Culture у Facebook Кейт Нероўн (Kate Nerone): “Хоць гэтая гісторыя мае такую апеляцыю да ўсяго ўніверсальнага, сам па сабе фільм так добра адлюстроўвае амерыканскія пачуцці, што нідзе больш не зможа так зачапіць за жывое”. Заснаваны на рамане Харпера Лі, які атрымаў у 1960 прэмію Пулітцэра (Pulitzer Prize), гэтая амерыканская драма атрымала тры ўзнагароды Акадэміі (з 40-х вядомая яшчэ як “Оскар”— П.П.), уключаючы ўзнагароду лепшаму актору Грэгары Пеку. Ад нас за гэта ніхто не галасаваў.

p02y8qy7.jpg

3. “Той, хто бяжыць па лязу” (Blade Runner)

Згодна з фанам BBC Culture у Facebook Мацеем Йешкай.

Пастаўлены Рыдлі Скотам і з Харысанам Фордам у галоўнай ролі, гэты сайенс-фікшн з’яўляецца змадыфікаванай адаптацыяй рамана “Ці мараць андроіды пра электрычных авечак?” (Do Androids Dream of Electric Sheep?) Філіпа Дзіка. У 2019 годзе выкарыстанне генетычна спраектаваных рэплікантаў забараняецца на Зямлі. Тыя, хто парушае забарону і вяртаецца на Зямлю, забіваюцца спецыяльнымі аператыўнікамі паліцыі, вядомымі як “бягучыя па лязу” (Blade Runners). Гэта культавы фільм і і выбітны прыклад жанра неа-нуара. Некаторыя крытыкі лічаць, што гэта адзін з найлепшых сайенс-фікшанаў, якія калі-небудзь з’яўляліся. Ад нас за яго галасаваў акадэмічны крытык Джоан Мелен. 

p02y8qvh.jpg

4. “На порце”

Амерыканская крымінальная драма 1954 года, пастаўленая Эліа Казанам, яна атрымала 8 узнагарод Акадэміі, уключаючы Лепшую карціну і лепшага актора Марлона Брандо. Пасля таго, як Брандо атрымаў узнагароду, ён выкарыстаў яе каб падтрымаць свае дзверы адчыненымі, пасля чаго яе скралі і вярнулі нашмат пазней. Крытык Роджэр Эберт сказаў, што гэта быў адзін з найлепшых фільмаў гісторыі, Брандо і Казан “змянілі акторскую гульню ў амерыканскіх фільмах назаўседы”. 

p02y8qtp.jpg

5. “Пачатак”

Здымаўся ў шасці краінах і на чатырох кантынентах, гэты сайенс-фікшн 2010 года быў напісаны і пастаўлены Крыстаферам Ноланам разам з вялікай кампаніяй, якая ўключала Леанарда Ды Капрыё, Элен Пэйдж, Тома Хардзі і іншых. Гэтая карціна займае 45 месца па касавых зборах ва ўсе часы, атрымала 4 узнагароды Акадэміі. Марк Кермоуд ад BBC Radio 5 назваў яго лепшым фільмам 2010, кажучы, што “гэты фільм з’яўляецца доказам таго, што людзі не з’яўляюцца дурнымі, кіно гэта не трэш, што блакбастэры і мастацтва могуць быць адным і тым жа”. 

p02y8qsy.jpg

6. “Генерал”

Гэтая амерыканская нямая камедыя 1926 года праславіла Бастэра Кітана, які праектаваў яе разам з Клайдам Брукманам, была зматываваная “Вялікай паравознай гонкай” 1862. Напачатку фільм не быў пазітыўна ўспрыняты крытыкамі і аўдыторыяй. На той час ён меў вялізарны бюджэт у 750 тыс. Даляраў і калі на выхадзе ён не прынес профіту, Кітан страціў сваю незалежнасць як фільмэйкер. Амерыканскі інстытут фільма (The American Film Institute) паставіў “Генерала” на 18 месца ў сваім спісе 100 найлепшых амерыканскіх фільмаў усіх часоў.

p02y8qr6.jpg

7. “Выратаваць шараговага Райяна”

Гэтая амерыканская эпічная ваенная драма 1998 была выкліканая шмат у чым адраджэннем інтарэса амерыканцаў да Другой Сусветнай вайны. Стывен Кінг атрымаў за яго ўзнагароду Акадэміі за лепшую рэжысуру. 

p02y8qq3.jpg

8. “Мальтыйскі сокал”

Фільм 1941 года быў рэжысерскім дэбютам Джона Хьюстана і быў намінаваны на тры прэміі Акадэміі. Хьюстан планаваў кожную частку фільма, кожную малую дэталь, так што акторам не прыйшлося ўмешвацца ці адыходзіць ад першапачатковага сцэнару. Хьюстан выкарыстаў матэрыялы з дыялогаў арыгінальнага рамана Дэшыела Хамета (Dashiell Hammett). 

p02y8qn5.jpg

9. “Акно ў двор”

Лічыцца аднім з найлепшых фільмаў Альфрэда Хітчкока, гэты трылер 1954 атрымаў чатыры ўзнагароды Акадэміі. Майкл Строгаў (Michael Sragow) з The New Yorker акрэсліў яго як “адзін з найбольш чуллівых для аўдыторыі фільмаў, падчас прагляду якога ты адчуваеш сябе па чарзе быццам казытаючыся, потым у жаху і, напрыканцы, выдыхаеш”.

p02y8qmv.jpg

10. “Узвод” (Platoon)

Гэта першы галівудскі фільм пра в’етнамскую вайну, напісаны і пастаўлены ветэранам канфлікта — Оліверам Стоунам. Гэта першы фільм з трылогіі фільмаў Стоуна пра в’етнамскую вайну, другія — “Born on the Fourth of July” і “Heaven & Earth”. Фільм атрымаў узнагароду Акадэміі за лепшую карціну 1986 і за лепшую рэжысуру. Крытык Дэйв Кер адзначыў: “Вобразы гэтага фільма настолькі моцныя, што яны будуць не проста аддлюстраваныя ў цэлюлоідзе, але надоўга пахаваныя ў памяці”.

Паводле: BBC Culture

Пераклад Піліпа Падбярозкіна