«Беларусалім» Паўла Севярынца цяпер і ў электронным выглядзе

Раман Паўла Севярынца "Беларусалім" выйшаў электроннай кнігай. 

1496225316_18816333_1198806606896484_1350357183_n_1.jpg


Нагадаем, Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга рамана аб’ёмам 390 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння — Мінск, Кіеў, Полацк.
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі “Непагасны свет”, якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш — даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму — пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.
Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.
Раман ёсць вялізнай шыфроўкай: у тэксце раскідана некалькі соцень ключоў да галоўнай інтрыігі "Беларусаліма". Каб разгадаць галоўную загадку беларускай гісторыі, чытачам прапануецца звяртаць асаблівую ўвагу на імёны, лічбы. гістарычныя паралелі ды цытаты з Бібліі.
Такім чынам, “Беларусалім” — раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.
Набыць асобнік можна на сайце kniharnia.by ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча.

Паводле прэс-рэлізу