Беларусы Эстоніі запрашаюць!
Беларусы Эстоніі запрашаюць сяброў з Беларусі, з беларускіх асяродкаў іншых краін да сабе. Мы прапануем развітацца з летам 2012 года на беразе Балтыйскага мора, на прыродзе, у "Гарадку намётаў беларускай культуры".
Беларусы Эстоніі запрашаюць сяброў з Беларусі, з беларускіх асяродкаў іншых краін да сабе. Мы прапануем развітацца з летам 2012 года на беразе Балтыйскага мора, на прыродзе, у "Гарадку намётаў беларускай культуры".
У 40 кіламетрах ад Таліну ёсць казачна прыгожае месца, на паўвыспе Пакры, каля гораду Палдзіскі. Тут есць усе неабходнае для добрага адпачынку і натхнення: маяк, абрывы і пляжы, ветраныя электрагенератары, лес, паркоўка, абсталяваныя месцы для вогнішчаў, рэстарацыі і басейн, ровары у пракат. Застаецца толькі паставіць намёт і добра правесці час.
Але самае галоўнае — добрая кампанія.
Мы чакаем славутых дзеячаў беларускай культуры (музыкаў, мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў, журналістаў, актораў і рэжысёраў, гісторыкаў і краязнаўцаў), пачынаючых творцаў і аматараў беларушчыны. Не так часта ў жыцці выпадае мажлівасць пасваволіць на прыродзе ля вогнішча, падняць келішак-другі, паспяваць, пачытаць вершы, абмеркаваць творы, зрабіць эцюды.
У нас з'явіцца магчымасць прадэманстраваць жыхарам Эстоніі, што Беларусь гэта не толькі трактары — МАЗы і праблемы ў палітыцы. Найперш, Беларусь гэта еўрапейская культура, якая грунтуецца на
еўрапейскіх каштоўнасцях, якая ўзбагачае культуру Еўропы сваімі нацыянальнымі адметнасцямі.
Мы маем вялізарнае жаданне ператварыць гэты гарадок у штогадовы фестываль. Але для гэтага трэба з чагосьці пачаць! Прыязджайце, пачнём разам!
Зараз мы можам дапамагчы ў атрыманні візы (спадзяемся, што яна будзе бясплатнай), прадставіць месца для намётаў, дапамагчы з арганізацыяй канцэртаў ці выстаў у Таліне (у залежнасці ад пажадання
гасцей).
Праграма мерапрыемства:
30-га жніўня:
9-00 — сустрэча гасцей ў Таліне (аўтавакзал). Экскурсія па старым горадзе.
13-00 — "Беларускі велапрабег" Талін-Палдзіскі (для тых хто жадае)
17-00 — урачыстае адкрыццё "Гарадку намётаў беларускай культуры".
31-га жніўня:
10-00 — вандроўка да маяку
14-00 — 2-гі дзень фестывалю
1-е верасня:
10-00 — паездка ў Талін, сустрэча з СМІ.
18-00 — 3-ці дзень фестывалю
2-е верасня:
10-00 — паездка ў Талін (экскурсія)
17-00 — адкрыццё "Беларускай выставы" у цэнтральнай бібліятэцы Таліна (аддзел замежнай літаратуры)
21-00 — ад'езд (аўтавакзал Талін)
Каардынатары з беларускага боку — МХСС "Маладыя дэмакраты"
Аляксандр Шумкевіч — старшыня
+375 29 325-96-44; +375 33 604-66-82
skype: shumkevich
shumkevich@gmail.com
https://sites.google.com/site/valgevenekeskuseestis/garadok-nameetau-belaruskaj-kultury-kala-talina