Беларуская паштовая марка ўвайшла ў дзесятку самых прыгожых у свеце

Беларуская паштовая марка трапіла ў топ-10 конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года «Вялікі прыз выставы WIPA» у Аўстрыі.

marka.png

Беларусь апынулася на 6-м радку рэйтынгу за блок «Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі». Першае месца і тытул «Самая прыгожая марка свету 2017 года» — у Фарэрскіх выспаў за блок «Фарэрскія нажы» з залатым цісненнем. На другім месцы Бразілія са счэпкі марак «Работы Уільяма Шэкспіра». Замыкае тройку Ліхтэнштэйн з блокам «Залатое вяселле прынцэсы Марыі і прынца Ганса-Адама II» на залатой фальзе. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 70 краін.
Венская міжнародная філатэлістычная выстава (Wiener Internationale Postwertzeichen-Ausstellung, WIPA) праводзіцца з 1881 года. Журы конкурсу складаецца з вядомых мастакоў марак, філатэлістычных журналістаў, прадстаўнікоў Аўстрыйскай паштовай адміністрацыі і Аўстрыйскага нацыянальнага дзяржаўнага дома друку (аўстрыйская марка не ўдзельнічае ў конкурсе).
Паводле БелТА