Беларуская спявачка і кампазітар Ірэна Катвіцкая стала пераможцай Golden Time Talent

Ірэна Катвіцкая стала пераможцай украінска-брытанскага конкурсу Golden Time Talent. Яна атрымала два дыпломы І ступені — у намінацыях «Фолк вакал» і «Кампазітар. Вакальная музыка».

Фота Вікторыі Чаплевай

Фота Вікторыі Чаплевай

Мэта конкурсу Golden Time Talent — пошук выключных талентаў і прадастаўленне ім магчымасці прадэманстраваць сябе, піша «Народная Воля».
Адметна, што для ўдзелу ў гэтым прадстаўнічым міжнародным творчым форуме Ірэна Катвіцкая абрала песні ў аўтэнтычным беларускім гучанні.
«У намінацыі «Фолк вакал» я прадстаўляла баладу пра каханне з Паазер’я «Сілязенька», для намінацыі «Кампазітар» абрала песню са свайго альбома «Этна Фантазія / Ethno Fantasia» «Вясна». Абедзве песні ў аўтэнтычным гучанні я ўпершыню пачула ў архівах Акадэміі навук Беларусі падчас навучання ў аспірантуры на этнамузыколага. Я вельмі ўдзячная лёсу за тое, што пачула і ведаю нашы спевы», — гаворыць спадарыня Ірэна.