Беларускамоўная музыка на «Пешаходцы» з гуртамі «Лепшы Квас» і Rahis (фота)

На сцэне карэтнага дворыку Верхняга горада працягваецца фэст вулічных музыкаў «Пешаходка». У гэты вечар суботы, 22 ліпеня, на ёй спавялі выключна па-беларуску «Лепшы Квас» і Rahis.

peszahodka__pavel_aksinovicz___14__1_logo.jpg

Квартэт «Лепшы квас» заснаваны ў 2015 годзе Уладзіславам Лепяшынскім і Яўгенам Наквасам. Пазней да хлопцаў далучыўся бубнач Анатоль Станелік і бас-гітарыст Ігар Грыгор'еў. Музыкі граюць у стылі поп-року і поп-панку, якія вельмі пасуюць для вулічнай сцэны. Іх хіты «Грай ува мне», «Мара», «Я ўдзячны табе» ўжо ведалі наведвальнікі «Пешаходкі» і актыўна падпявалі.


Гурт Rahis утвораны Змітром Язвінскім і Дзянісам Філіпенкам яшчэ ў студэнцкія гады. Хлопчы пачыналі з акустыкі, а ў 2007 годзе пачалі выступаць з электрычнай праграмай. У 2009 Rahis прэзентаваў сваю першую студыйную працу — максі-сінгл з чатырох песень «Праз Сеціва», а ў 2010 і 2015 выйшлі два студыйныя альбомы.