Беларускі фільм намінавалі на «Оскар»
Кінакарціна беларускага рэжысёра «Крышталь» (Crystal Swan) намінаваная на «Оскар», дзе будзе змагацца за званне лепшага фільма на замежнай мове.

Пра гэта рэжысёр Дар'я Жук паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
30 чэрвеня на кінафестывалі ў Карлавых Варах адбылася сусветная прэм'ера фільма «Крышталь». І ў гэты ж дзень стала вядома, што праца маладога беларускага рэжысёра Дар'і Жук вылучана на прэстыжную кінапрэмію «Оскар». Гэтая стужка будзе прэтэндаваць на ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы замежны фільм».
Дзеянне фільма разгортваецца ў 90-х гадах у Беларусі. Дзяўчына-дыджэй з Мінску марыць з'ехаць у Амерыку, але пры падачы дакументаў на візу дапускае памылку, у выніку чаго вымушана правесці тыдзень у незнаёмай сям'і з невялікага гарадка. Менавіта да іх дадому будуць тэлефанаваць з амбасады для праверкі інфармацыі.
У Беларусі гэты фільм выйдзе ў пракат у канцы жніўня.
Паводле telegraf.by