Беларускія мастакі малююць Курапаты
Белсат распавядае пра акцыю беларускіх творцаў па абароне Курапатаў.
Беларускія мастакі пачалі рабіць замалёўкі поля паміж Курапатамі і «Экспабелам», дзе запланавана будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру.
Удзельнікі мастацкай акцыі сабраліся раніцай 19 кастрычніка каля Крыжу пакуты, пасля чаго прыступілі да творчасці.
Лявон Грышук
Сярод мастакоў, якія пачалі рабіць свае замалёўкі, – Аляксей Марачкін, Лявон Грышук, Ніна Сакалова-Кубай ды іншыя.