«Бі-2» адмяняе выступ у Мінску: «У бягучай сітуацыі канцэрт будзе недарэчны»
Гурт «Бі-2» абвясціў аб пераносе канцэрту ў Мінску, які павінен быў прайсці 12 верасня ў рамках тура NewBest, паведамляюць арганізатары канцэрта. Шоў пераносіцца на 12 чэрвеня 2021 года.
«Мы неверагодна засумавалі па роднай Беларусі і вельмі хацелі б сустрэцца з вамі ўжо на наступным тыдні. Аднак мы з вялікім хваляваннем назіраем за тым, што адбываецца ў краіне ад самага пачатку падзей — і лічым, што ў бягучай сітуацыі наш канцэрт будзе недарэчны», – заявілі музыканты. Яны адзначылі, што многія прыхільнікі ўжо прасілі перанесці канцэрт, таму што не могуць наведаць яго ў сённяшняй сітуацыі.
«Сітуацыя ў Беларусі сапраўды не дазваляе гарантаваць бяспеку кожнага з 35 тысяч нашых сяброў, якія збяруцца разам на мінскім канцэрце Бі-2. Таму іншага выйсця ў нас папросту няма», — лічаць музыкі.
Квіткі, набытыя на вераснёўскі канцэрт, будуць сапраўдныя на канцэрт у чэрвені.
Гурт «Бі-2» ужо другі раз пераносіць канцэрт у Минску. Шоў павінна было адбыцца 6 чэрвеня, але яго перанеслі на верасень з-за сітуацыі з каронавірусам.
Паводле REFORM.by