"Беларускі архіў вуснай гісторыі". Прэзентацыя дыска ўжо заўтра!

Ужо заўтра, 21 снежня, з 14.00 да 16.00 "Беларускі архіў вуснай гісторыі" праводзіць прэзентацыю навучальнага дыска для школьнікаў “Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах”.



a_a5ac5548.jpg

Месца правядзення: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Раў “IBB (http://ibb.by/conference)  г. Мінскпр. Газеты Праўда, 11, аўдыторыя А2 (першы паверх).

Прэзентацыя абяцае быць вельмі цікавай і карыснай. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зможа першым пазнаёміцца і паспрабаваць папрацаваць з гэтым унікальным інтэрактыўным сродкам навучання.

У якасці бонуса ўсе наведвальнікі атрымаюць сам дыск разам з брашурай  па яго выкарыстанні ў навучальным працэсе.

Паводле прэсавай службы "Беларускага архіву вуснай гісторыі".