Бобу Дылану таемна ўручылі Нобелеўскую прэмію

Амерыканскі паэт і выканаўца Боб Дылан атрымаў прысуджаную яму ў мінулым годзе Нобелеўскую прэмію на тайнай цырымоніі ў Стакгольме, паведамляюць шведскія СМІ.

1afe0d5a_0761_47f4_9f08_867259113100_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg

Паводле інфармацыі тэлеканала SVT, прэмія была ўручана Дылану ў атмасфэры «строгай сакрэтнасці», без удзелу прэсы.
Раней Шведская акадэмія паведамляла, што Дылан пагадзіўся асабіста атрымаць прэмію падчас сваіх гастроляў у Стакгольме 1-2 красавіка.
Згодна з правіламі прэміі, Дылан павінен выступіць з Нобелеўскай лекцыяй да 10 чэрвеня, каб атрымаць грашовую частку прэміі: 8 мільёнаў шведскіх крон (прыкладна 900 тысяч даляраў).
Аднак, як спявак паведаміў Шведскай акадэміі, ён не збіраецца чытаць лекцыю асабіста, але абяцае даслаць відэазапіс са сваім маналогам.
Боб Дылан стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому яе прысудзілі за тэксты песень. У сваім рашэнні Шведская акадэмія патлумачыла, што прэмія прысуджана Дылану за «стварэнне новай мовы паэтычнай выразнасці ў рамках вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».
Сам Боб Дылан не змог прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання ў снежні 2016 года, але заявіў, што гэта вялікі гонар для яго.
1 і 2 красавіка Боб Дылан выступае з канцэртамі ў Стакгольме — першым пункце яго эўрапейскага турнэ.


Паводле svaboda.org