Будзе лес Купалы і Коласа
3 21 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Слонімскім лясгасе пачынаецца акцыя “Тыдзень лесу -2012, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай акцыі з’яўляецца зберажэнне і павелічэнне лясных багаццяў Беларусі, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач па ўзмацненні экалагічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
3 21 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Слонімскім лясгасе пачынаецца акцыя “Тыдзень лесу -2012, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай
літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай акцыі з’яўляецца зберажэнне і павелічэнне лясных багаццяў Беларусі, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач
па ўзмацненні экалагічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
Як паведамілі нашаму журналісту ў Слонімскім лясгасе, у акцыі могуць прыняць ўсе жадаючыя. Тыя, хто пажадае пасадзіць сваё дрэва ў лесе Купалы і Коласа, будуць забяспечаныя пасадачным матэрыялам і
рыштункам. Для пасадкі маленькіх дрэўцаў абраныя тэрыторыі 7 лясніцтваў лясгаса. І кожны жадаючы сам можа выбраць месца для пасадкі свайго лесу ў гонар Купалы і Коласа.