«Будзьма!» запрашае на рэгі з Botanic Project – 17 чэрвеня

Гасцямі PartyZon’ы ўжо ў гэты чацвер стануць музыкі Андрэй Багамолаў і Клім Малажавы, добра вядомыя аматарам рэгі як стваральнікі аднаго з самых перспектыўных музычных праектаў гэтага жанру ў Беларусі — гурта Botanic Рroject.

botanic_project_17.06.jpg

Гурт вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

Цікавы факт: беларускае рэгі — адно з найбольш аўтарытэтных і вядомых на прасторы СНД і ў постсавецкіх рэспубліках.

Далучайцеся да прагляду тут: https://youtu.be/HqO1R0bXyIY

І нагадваем: канцэрт пройдзе на анлайн-прасторы PartyZona, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурніцкія падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто сёння стварае нашу непаўторную беларускую культуру.

Пачатак а 19-й гадзіне! Не прапусціце!

Падзея на Facebook.