Чалавек, які праславіў Віцебск
Сёння ва ўсім свеце адзначаюць 130 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала — аднаго з ключавых прадстаўнікоў авангарду XX стагоддзя і, напэўна, самага вядомага ўраджэнца Віцебска.

Яндэкс зняў адукацыйны ролік, дзе распавядаецца пра дзіўную біяграфію Шагала, які пражыў 97 гадоў і аб'ездзіў увесь свет — ад Пецярбурга да Нью-Ёрка.