Дні Рыгі пройдуць у Мінску

Афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў. Цырымонія адкрыцця дзён адбудзецца 19 мая ў канцэртнай зале "Верхні горад".

riga_baa.jpg


З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернуцца старшыня Мінгарсавета Васіль Панасюк і старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў. Пасля заканчэння выступіць хор хлопчыкаў Рыжскай музычнай школы нумар 1 імя Язепа Медыньша і саліст Даўмант Калніньш.
На 20 мая запланавана правядзенне перагавораў у Мінскай гарадской ратушы і дзелавой сустрэчы ў ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк". Ніл Ушакоў, а таксама латвійскія і беларускія прадпрымальнікі пасадзяць дрэва на Алеі ганаровых гасцей у тэхнапарку.
У гэты ж дзень у сектары сезоннага гандлю на тэрыторыі КГУП "Мінскі Камароўскі рынак" адкрыецца гандлёвы аб'ект - ТАА "Рыжскі дворык". А ў комплексе "Чыжоўка-Арэна" адбудзецца таварыскі матч па хакеі паміж маладзёжнай хакейнай школай "Рыга" і "Юнацтва-Мінск".
Паводле zviazda.by