Дудар. Алесь Лось
Нараджэньне, шлюб, ураджай, перамогу, свабоду — усё вястуе Дудар.

Фота: kenozero.ru
Гаспадар аграсядзібы "Хутар дудара" Алесь Лось
Ён нарадзіўся ў 1958-м. Стаў прафесійным мастаком і адрадзіў батлеечны тэатр. Захапіўся этнаграфіяй і фальклорам і навучыўся рабіць скрыпкі, цымбалы, басэтлі, дуды ды граць на іх.
Шмат паездзіў па свеце, але ўрэшце асеў на лясным хутары на Валожыншчыне, дзе ладзіць фэсты і школы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі на прынцыпах спасціжэння традыцыйнай народнай культуры.
Аляксандар Матафонаў, Валянціна Аксак для "Радыё Свабода"