Дударскі гурт "Irdorath" чакае выступу ў Гродне

Гродзенскі кібер-фолк гурт “Irdorath у межах “Дударскага фэсту ладзіць у мінскім клубе “RE:PUBLIC канцэрт. Выступ у выглядзе тэатралізаванага шоў адбудзецца 25 студзеня, пасля якога будзе вольны мікрафон для “Старога Ольсы, “Testamentum Terrae і інш. Калі ўбачаць выступ “Irdorath гродзенцы, невядома — зладзіць канцэрт у родным горадзе гурту аказалася праблематычна.

405075699f065e43581f27d67bb68478.gif

— У Мінску ладзіць выступы значна прасцей, чым у Гродне, — распавядае заснавальніца гурта і вакалістка Надзя. — Для нас гэта родны і любімы горад, мы бы з вялікім задавальненнем тут выступілі, але, напрыклад, мы не можам знайсці тут арганізатараў, каб аплацілі нам транспарт для нашых вялікіх барабанных установак. Мы зараз выступаем з рознымі аб’ёмнымі драўлянымі цікавымі штукамі, і патрэбны транспарт, каб іх перавезці. Сваімі сіламі зрабіць гэта пакуль не можам.
 
У красавіку гурт будзе прэзентаваць дэбютны альбом. Назвы пакуль няма, бо падабраць агульную тэму для 20 разнапланавых кампазіцый досыць цяжка, тлумачыць Надзя:
 
— Альбом незвычайны тым, што там будуць кампазіцыі на самы розны густ: сярэднявечныя кампазіцыі з увядзеннем клавішных, адна кампазіцыя ў цяжкай апрацоўцы, электронныя рэміксы сярэднявечных кампазіцый, творы розных народаў свету, будуць і кампазіцыі ўласнага сачынення.
Паводле сайта "Твой стыль"