«Двойчы свабодныя». Польскі Інстытут у Мінску запрашае на віртуальную выставу, прысвечаную палітычным правам жанчын

Прэм’ера падрыхтаванай Інстытутам Пілецкага выставы адбылася роўна праз 100 гадоў пасля прызнання за полькамі выбарчых правоў. Выстава распавядае гісторыю незвычайнай барацьбы польскіх жанчын за незалежнасць і роўныя правы для жанчын і мужчын.

prawa_kobiet_wystawa_by_fin.jpg


Даведайцеся гісторыю Станіславы Палеолаг, Марыі Крэткоўскай, Аляксандры Шчарбіньскай, Марыі Дулембы, Марыі Канапніцкай і многіх іншых жанчын, чые дасягненні і біяграфіі складаюць важную частку дэмакратычнай і сучаснай гісторыі Польшчы.

Інстытут Пілецкага — гэта навукова-даследчы інстытут, створаны для міждысцыплінарнай і міжнароднай рэфлексіі над ключавымі пытаннямі гісторыі XX стагоддзя: Другой сусветнай вайной і досведам таталітарызму — нямецкага і савецкага, а таксама наступствамі іх дзеянняў. Інстытут збірае і адкрывае доступ да дакументаў, якія паказваюць аблічча XX стагоддзя, падтрымлівае навуковыя даследаванні і дзякуючы адукацыйным праектам і культурным падзеям пашырае веды пра мінулае стагоддзе.

Паглядзець віртуальную выставу можна тут.