Джазавая субота ў Мінску прайшла пад праліўным дажджом

Людзі стаялі пад парасонамі і не сыходзілі.



jazz.jpg

Яшчэ ў траўні стала вядома, што тры суботы запар каля гарадской ратушы будуць праходзіць джазавыя суботы. Арганізатары імпрэзы абяцалі прывезці самых вядомых джазмэнаў, якія будуць забаўляць публіку па тры гадзіны тры чэрвеньскія суботы: 8, 15 і 29 чэрвеня. Прытым цудоўную музыку мінчукі і госці сталіцы могуць паслухаць абсалютна бясплатна. Сёння, 8 чэрвеня, на першы канцэрт суботніх джазавых вечароў прыйшло некалькі сотняў чалавек. Вось толькі з надвор'ем не пашанцавала. Прыкладна праз паўгадзіны некаторыя людзі пачалі разыходзіцца. Праўда, асноўная маса працягвала стаяць і слухаць джаз. Некаторыя прытуліліся на летніх верандах мясцовых кавярняў і папіваючы гарачы чай (ці што мацней) слухалі музыку.
kp.by