Дзень горада на «Пешаходцы» (фотарэпартаж)
Свята Мінска адзначалася на некалькіх буйных пляцоўках сталіцы. А мы выбралі адну з самых нефармальных і ўлюбёных — вулічную «Пешаходку» Верхняга горада. На ёй выступіў знакаміты сваім баянам Віталь Варанко, а таксама гурт «Intelligency» з танцавальнай праграмай.