Дзесяць лепшых фотагісторый пакажуць у музеі Броўкі

Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава «Фотагісторыя па пунктах».

afisza__1__1.jpg


Дзесяць лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.
Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ “Camera lucida” выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі — гэта Punktum (кропка). “Punktum” — тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.
На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і выказаць свае думкі паводле Punktum 16+. 
Выстава адкрыецца 10 лютага ў літаратурным музеі Пятруся Броўкі (Мінск, вул. К.Маркса, 30). Уваход вольны!