Дзень вышыванкі пройдзе ў Мінску 5 кастрычніка
5 кастрычніка ў Мінску пройдзе Дзень вышыванкі — фестываль беларускай культуры.
![dzienj_vyshyvanki_1_380x380.jpg dzienj_vyshyvanki_1_380x380.jpg](/img/v1/news/full/dzienj_vyshyvanki_1_380x380.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мэта фестывалю: паказаць, што беларуская нацыянальная вопратка — гэта стылёва і адметна!
5 кастрычніка, 15:00–22:00
Прастора «ДК» (вул. Талбухіна, 4, 3 паверх)
Уваход вольны!
У праграграме фестывалю:
- кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай;
- нацыянальнае тату і бодзі-арт;
- зона беларускіх настольных гульняў;
- музычная частка;
- і шмат чаго іншага.
Праграма музычнай часткі:
- Unia;
- Recha;
- Сяргей Башлыкевіч (Leibonik);
- «Бачу ўпершыню».
Сачыце за навінамі на старонках імпрэзы ў Фэйсбуку і ва «УКантакце».
![http://artsiadziba.by/wp-content/uploads/2014/09/vyshyvanka2_afisha2_710px.png vyshyvanka2_afisha2_710px.png](http://artsiadziba.by/wp-content/uploads/2014/09/vyshyvanka2_afisha2_710px.png)