Украіну і Расію могуць пакараць за парушэнне статуту Еўрабачання
Старшыня аргкамітэта конкурсу "Еўрабачанне" Франк-Дытэр Фрайлінг заявіў, што да Украіны могуць ужыць санкцыі.
Украінскі бок парушыў статут "Еўрабачання" і не забяспечыў выступ усіх удзельнікаў на конкурсе, патлумачыў ён.
У каментары выданню heute.de Фрайлінг сказаў, што разумее ўчынак Украіны ў дачыненні да Расеі, аднак з пункту гледжання Еўрапейскага вяшчальнага саюза гэта з'яўляецца парушэннем статута.
"З украінскага пункту гледжання юрыдычная сітуацыя зразумелая, аднак з пункту гледжання Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) гэта з'яўляецца парушэннем статутаў", — адзначыў ён.
Старшыня аргкамітэта "Еўрабачання" дадаў, што ў гэтай сітуацыі да Украіны могуць быць ужытыя санкцыі.
У той жа час ён распавёў, што санкцыі закрануць не толькі Украіну, але і Расію. Па словах старшыні аргкамітэта конкурсу, РФ таксама парушыла статут "Еўрабачання": прадстаўнікі расійскай дэлегацыі не ўдзельнічалі ў абавязковых мерапрыемствах у Кіеве ў пачатку года.
"Ці будуць санкцыі супраць Расеі і Ўкраіны? Так, было парушэнне статута. Рэфэрэнтная група абмяркуе гэтыя пытанні на сустрэчы на наступным тыдні. Афіцыйнае паведамленне будзе зроблена ўжо пасля правядзення "Еўрабачання", арыентыровачна 12 чэрвеня", — паведаміў прадстаўнік аргкамітэта.
Франк-Дытэр Фрайлінг паведаміў, што статуты "Еўрабачання" ўключаюць шматлікія віды санкцый. Так, краіну могуць аштрафаваць, адклікаць спонсарскае фінансаванне і нават могуць дыскваліфікаваць з конкурсу на тры гады.
Нагадаем, што ў гэтым годзе Расія хацела адправіць на "Еўрабачанне" спявачку Юлію Самойлаву. Аднак СБУ забараніла выканаўцы ўезд у краіну, паколькі Юля выступала на тэрыторыі акупаванага Крыма, чым парушыла ўкраінскі закон.
tsn.ua