Фотафакт: У Кіеве адчынілася афіцыйная фан-зона Еўрабачання
У Кіеве на Крэшчаціку адчынілася афіцыйная фан-зона міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017».

Да 14 траўня там будуць праходзіць канцэрты прадстаўнікоў краін-удзельніц “Еўрабачання”, а таксама ўкраінскіх артыстаў. Як адзначае сайт obozrevatel.com, фан-зона займае каля 13 тысяч квадратных метраў, яна самая вялікая за ўсё гісторыю конкурсу.
Паўфіналы “Еўрабачання” пройдуць 9 і 11 траўня, фінал — 13 траўня. Беларусь прадставіць гурт NaviBand, ён выступіць у другім паўфінале пад 15-м нумарам.