Fantastic Swimmers сыгралі ў Варшаве «Вялікі канцэрт #15»

Авант-джазавы ансамбаль «Фантастычныя плыўцы» выдаў Concerto Grosso з парадкавым нумарам 15. Новую праграму сыграў змяшаны беларуска-польскі склад калектыву. А менавіта – Якуб Крулікоўскі з Познані (піяна), вяршавякі Ольгерд Долькальскі (труба), Пётр Мэлэх (кларнет і бас-кларнет), Пётр Дамброўскі (перкусія), Вераніка Лось родам з Наваполацку (вакал) ды мінчук, стваральнік бэнду Віктар Сямашка (флейта, кларнет).

fs___cg_15.jpg

Віктар кажа: «Усе кампазіцыі, акром апошняй, будаваліся паводле складзеных мною за суткі перад выступам графічных партытураў. Яны й названыя паводле прынцыпу пабудовы: ячэйкі, петлі, гама... Кантраляванаяімправізацыя ды спосабы яе кантролю – тое, што мяне зараз найбольш цікавіць. Калі графікі ды інструкцыі падрыхтаваныя, узнікае адчуванне, што канцэрт ужо напалову сыграны. Застаецца толькі напоўніць прапанаваныя формы».
У кампазіцыі «Алігатар» выкарыстаныя дзве фальклёрныя песні пра Сонца, развучаныя з плыткі канца 1930-ых гг. У «Інтэрмедыі» Вераніка агучвае па-польску асобныя літары, затым лічбы, пасля колеры. Фінальная й самая працяглая рэч выкананая калектывам без партытураў, цалкам спантанна – «Ad lib».
Запіс Concerto Grosso #15 «Фантастычных плыўцоў» адбыўся мінулай вясной у варшаўскім клюбе Młodsza Siostra. У якасці слухачоў на імпрэзу завіталі дырыгент Warsaw Improvisers Orchestra Рэй Дзікаты, кампазітары Эдвард Сяліцкі і Анджэй Рэйман. Па словах апошняга, канцэрт выдаўся цікавым і разнастайным.
Паводле прэс-рэлізу