Флагману беларускай метал-сцэны Gods Tower спаўняецца 30 гадоў

За спінай трыццаць гадоў існавання. Для чалавека — гэта не ўзрост, але для банды гэта доўгі і цяжкі шлях. Шлях, падчас якога былі доўгія паўзы, падзенні і ўзлёты. Часам Gods Tower фізічна спыняў сваё існаванне, але ідэя гурта працягвала ўпарта жыць і музыканты працягвалі гуртавацца вакол ідэі граць сапраўдны метал.

gods_tower.jpg

Трыццаць гадоў назад Аляксандр Уракоў і Lesley Knife пачалі тое, што пазней стала Gods Tower. Уракоў увайшоў у гісторыю як самабытны музыкант і ўнікальны кампазітар, ён стаў аўтарам неверагодных песень, тэксты да якіх пісаў Лэслі; так і была распачатая справа, якая доўжыцца ўжо трыццаць гадоў.
Уракоў памёр маладым, і паўза ў гісторыі гурта зацягнулася, але, як аказалася, ідэя апынулася мацней смерці. Уракоў не памёр, ён пераўвасобіўся ў гук.
Gods Tower зноў на сцэне, таму мы не дзелім гэтыя трыццаць гадоў на часткі.
Мы працягваем рабіць тое, што пачалі калісьці разам, мы робім гэта каб даказаць - смерць толькі здаецца.
Прыходзьце на наш канцэрт, мы будзем разам аспрэчваць смерць і рабіць салярны метал! І нас будзе па-сапраўднаму шмат!
7 лістапада, клуб "Re:public", 19:00
Квіткі ад 30 руб.
Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06