Фестываль шведскага кіно і выстава «Шведскія таты» — тыдзень Швецыі ў Мінску

У кінатэатры «Піянер» з 28 мая па 1 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, прысвечаныя Тыдню Швецыі: Фестываль шведскага кіно і выстава «Шведскія Таты Swedish Dads».

kinafestyval.jpg

Фестываль шведскага кіно

28 мая (панядзелак) 19.00

 «Несмяротныя» / Odödliga (драма Андрэаса Эмана, 2015 год)

Выпадковая сустрэча маладога чалавека і дзяўчыны на начных вуліцах Стакгольма ў адно імгненне крута змяніла іх жыццё. Раптоўна яны вырашаюць кінуць усё і ўцекчы на поўнач краіны. Гэта спантанны саюз двух розных, але падобных у сваёй празе да авантурызму людзей: Эм, паглынутай духам анархіі і больш асцярожнага Ісака, які ў глыбіне душы чакае, каб з ім здарылася нешта незвычайнае.

29 мая (аўторак) 19.00
 «Гонар злодзеяў»/ Tjuvheder (крымінальная драма Петэра Гронлунда, 2015 год)

 Вулічнай гандлярцы наркотыкамі Міне вечна не хапае грошай, і аднойчы яна рашаецца на небяспечную авантуру – забірае то, што належыць іншым злачынцам. З гэтага моманту яна ўжо не можа вярнуцца дадому. Выпадкова яна знаёміцца з Кацяй, чыю дачку забралі сацыяльныя службы. У пошуках сховішча яны апынуліся ў нелегальным паселішчы, дзе дзейнічаюць свае правілы.

30 мая (серада) 19.00

 «Цацыкі, тата і аліўкавая вайна»/Tsatsiki, farsan och olivkriget (сямейная камедыя Лізы Джэймс Ларсан, 2015 год)

 Цацыкі - гэта хлопчык, у якога ёсць шведская мама, грэчаскі тата і шмат пытанняў. Аднойчы ён выправіўся на вакацыі ў Грэцыю, дзе жыве яго тата - гаспадар гатэля і аліўкавай плантацыі. Калісьці бацька паабяцаў яму, што ўсё гэта назаўжды застанецца ва ўласнасці іх сям'і. Але ўсё мяняецца. Цацыкі даведаўся, што бацька вымушаны прадаць гатэль і сад. Але маці Цацыкі навучыла яго ніколі не здавацца, і разам з бясстрашнай дзяўчынай Алвой і лепшым сябрам ён вырашае скласці план.

31 мая (чацвер) 19.00

“Сур’ёзная гульня”/ Den allvarsamma leken (драма Пернілы Аўгуст, 2016 год)

 Фільм заснаваны на рамане Яльмара Сёдэрберга "Сур'ёзная гульня" (1912). Гісторыя маладых закаханых, журналіста Арвіда Шэрнблума і мастачкі Лідзіі Сціле, якім даводзіцца расстацца і звязаць жыццё з іншымі людзьмі, але выпадковая сустрэча праз 10 гадоў змяняе ўсё. Ці пераможа каханне над прагматычнымі разважаннямі і бяспечным дабрабытам сямейнага жыцця – пытанне, якое ніколі не губляе сваю актуальнасць.

 1 чэрвеня (пятніца) 19.00

"Шчаслівых чортавых Калядаў!" /En underbar jävla jul (камедыя Хелены Бэргстром, 2015 год)

Сем’і бываюць розныя, і ў кожнай сям’і свае традыціі, якія асабліва важныя падчас святаў. Оскар і Сымон разам ужо тры гады. Яны купляюць дом і запрашаюць свае сем'і разам адзначыць Каляды. Яны спадзяюцца наладзіць адносіны з сям'ёй Оскара, але ў іх ёсць яшчэ адзін падарунак для ўсіх прысутных - лепшы падарунак, які толькі можна сабе ўявіць.

Выстава “Шведскія Таты”

Шведскія Таты Swedish Dads гэта фотавыстава на аснове партрэтаў абранай групы татаў, якія вырашылі застацца дома са сваімі дзецьмі як менш на шэсць месяцаў. Фатограф Юхан Бэўман даследуе, чаму гэтыя таты вырашылі застацца дома са сваімі дзецьмі, які досвед яны атрымалі, і як у выніку змяніліся іх адносіны з партнёрамі і дзецьмі. Мэта выставы – паказаць як гендарная роўнасць у бацькоўстве ўплывае менавіта на людзей і грамадства.
Выстава, якая прадстаўляе партрэты 25 татаў са Швецыі, будзе дэманстравацца ў фае кінатэатра “Піянер” з 28 мая па 10 чэрвеня і з’яўляецца сумесным праектам Шведскага Інстытута, Пасольства Швецыі ў Мінску, МГА “Гендэрныя перспектывы” і РДГА “Клуб львоў”.
Таксама плануецца правядзенне экпертна-грамадскай дыскусіі прысвечанай праблемам бацькоўства ў Беларусі – будзем запрашаць журналістаў і спецыялістаў.
Паводле прэс-рэліза