Фіналістка «Заспявай 2.0» Марына Вярэніч выступіць разам з :B:N:
4 верасня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 у заключным канцэрце летняй серыі “Заспявай 2.0” выступіць Марына Вярэніч, а госцем будзе гурт :B:N:
Фіналістка «Заспявай 2.0» Марына Вярэніч выступіць разам з :B:N:
4 верасня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 у заключным канцэрце летняй серыі “Заспявай 2.0” выступіць Марына Вярэніч, а госцем будзе гурт :B:N:
24-гадовая Марына Вярэніч ужо з дзесяць год сур’ёзна займаецца музыкай. Яна скончыла вакальнае аддзяленне Маладзечанскага музычнага коледжу імя Агінскага, паступіла на эстраднае аддзяленне Інстытута сучасных ведаў. Яна актыўна і паспяхова ўдзельнічае ў музычных конкурсах і тэлепраектах, дайшла да полуфінала “Акадэміі талентаў” у 2013. На конкурс “Заспявай 2.0” у намінацыю “Паэзія” яна падала песню “Чаму мы стрэліся ня ў час” на словы Тацяны Дзям’янавай і ўласную музыку. І патрапіла ў лік фіналістаў.
У фінальнай серыі канцэртаў “Заспявай 2.0” Марыну Вярэніч падтрымае сваім выступам гурт :B:N: Адзін з вядучых гуртоў беларускай рок-сцэны рыхтуе адмысловую акустычную праграму, куды ўвойдуць найлепшыя песні з чатырох дыскаў. Вядома ж, прагучаць “Дажджамі”, “Не трывай”, “Цягнік”, а таксама хіты з новага альбому “Шукай сваё”.
Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.
Набыць квіткі можна тут
04.09. у 20.00.Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Марына Вярэніч і гурт :B:N:.
Квіткі — у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт: 75 000 — 95 000. Інфалінія: +37529 676-81-95, +37529 687-20-93
Паводле прэс-службы ГКК "Будзьма беларусамі!"