“Фокус” Марыі Матусевіч найлепшы

Сёння ў Варшавае завяршаецца ІІІ Варшаўскі Фестываль Беларускага Кіно BULBAMOVIE 2013. У конкурснай частцы фэстывалю ўдзельнічалі 16 фільмаў. 



get_img_6_1.jpg

Першую ўзнагароду Залатую Бульбу і 2500 злотых атрымала аўтарка фільма “Фокус” Марыя Матусевіч.

Адмысловы прыз ад тэлеканалу Белсат ТВ для найлепшага дакументальнага фільма і магчымасць рэалізацыі прафесійнага тэле-рэпартажу ў рамках прадукцыіі Польскага тэлебачання на падставе аўтарскага сцэнарыя, атрымаў Сяргей Каласоўскі за стужку “Чорны й белы”.

Публіцы фестывалю найбольш спадабаўся фільм “Бабруйск-Дакар” Аляксандра Дэбялюка. Фундатарам узнагароды для найлепшага, паводле гледачоў, фільму з’яўляецца тэлеканал "Kino Polska".

ІІІ Варшаўскі Фэстываль Беларускага Кіно BULBAMOVIE 2013 у вялікай ступені фінансуецца Міністэрствам замежных справаў РП у рамках конкурсу „Польска-беларускія супольныя дзеянні 2013”. 

www.radyjo.net