Гурт “Верасень” выпусціў “ДРУГІ” альбом

13 студзеня гурт “Верасень падарыў шаноўнаму спадарству свой новы альбом.
На пытанні з нагоды выхаду кружэлкі адказвае лідар гурта “Верасень Вольга Акуліч



36452e720502e4da486d2f9f6b48a7bb.jpg

13 студзеня гурт “Верасень падарыў шаноўнаму спадарству свой новы альбом.
На пытанні з нагоды выхаду кружэлкі адказвае лідар гурта “Верасень Вольга Акуліч

— Гэта другі альбом гурта “Верасень (калі лічыць першым дыск “Трохнутнік Вольгі Акуліч і праекта WERASEN). И ён насамрэч “Другі. За час, мінулы з лета 2010 года (калі пачаў складацца сталы склад музыкаў і з “праекта “Верасень стаў гуртом) вызначылася стылістыка калектыва, мы знайшлі сваё гучанне. Ну і, натуральна, захацелася зафіксаваць гэты факт у студыйнай працы.

— На плытцы ўсяго 5 трэкаў, які ж гэта “альбом. У вас што, матэрыялу не хапіла?

— Матэрыялу як раз навалам. Але студыйная работа патрабуе выдаткаў. І мы вырашылі, што “лепей меней, ды лепей. Мы вырашылі абмежавацца пяццю песнямі. Але на наша ІМХО гэта менавіта цэльная праца, сапраўдны альбом, няхай і з прыстаўкай “міні.

— Дзе будзе прадстаўлены альбом?

— “Другі альбом выкладзены для свободнага спампоўвання ў Інтернеце. Мы падзяляем мэты грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі, таму перш за ўсё шукайце інфармацыю і спасылкі на сайце Budzma.org.
Таксама надрукаваны невялікі “сувенірны наклад на матэрыльных носьбітах (кампакт-дысках), але ён не трапіць у дыскарні і будзе даступны толькі на канцэртах гурта “Верасень.

Для даведкі:
“Другі альбом гурта “Верасень убачыў свет на Стары Новы Год, 13 студзеня 2012 года. Дыск утрымлівае 5 трэкаў.
Гурт “Верасень гэта: Вольга Акуліч (вакал), Арцём Лабін (гітара), Віталь Валошын (губны гармонік), Аляксей Кулеш (ударныя), Фёдар Немцаў (бас-гітара). Дыск запісаны пры ўдзеле Івана Бандацкага (бас-гітара). Запіс і звядзенне — Эдуард Іваноў. Дызайн вокладкі — Аляксандр Песціч, фота Аляксандра Будзько, таксама ў афармленні выкарыстаныя фота Аляксандра Кавалёва і Ежы Дзедзічка.

Паводле інфармацыі прэс-службы “Будзьма