Ганна Хітрык пакідае Беларусь
Пра гэта паведамляе афіцыйная суполка «Sounduk» у фейсбуку.
Адзначаецца, што гэтая навіна была нечаканай і для Ані, бо дакументы на магчымасць пераезду ў Ізраіль яны падавалі ў 2015 годзе. Ганна Хітрык спадзяецца, што ў яе будзе магчымасць прыязджаць у Беларусь.
Вось што наконт гэтага гаворыць сама Аня:— Усё гэта складана і досыць нечакана. Кожная мама на маім месцы зрабіла тое, што мы робім. Мяне пытаюцца: "Чым ты будзеш там займацца?" Я не думаю пра гэта! Галоўнае, што ТАМ будуць рабіць для майго дзіцяці! Песні — мая душа ... Душы пазбавіцца немагчыма! Гэта яшчэ не канец гісторыі! Наперадзе новыя ролі :)
2 кастрычніка ў дзень нараджэння групы, адбудзецца канцэрт у Купалаўскім тэатры.