Гэнік Лойка перамог у конкурсе праектаў помніка Скарыну ў Кішынёве

Пераможцам конкурсу эскізных праектаў помніка-бюста Францыску Скарыну ў малдаўскай сталіцы Кішынёве стаў мінскі скульптар Гэнік Лойка.

8d5d4d95_1c35_472d_83a9_4c48be8d0b29_w1023_r1_s.jpg



Ягоную заяўку прафесійнае журы прызнала найлепшай з 9 прэтэндэнтаў.

Конкурс у маі абвясціла Міністэрства культуры Беларусі, ягоная мэта — увасабленне найбольш выразнага вобразу беларускага першадрукара.

Згодна з патрабаваннямі арганізатараў, кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць выкананае ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.

Ад пачатку на працу (з улікам выкарыстанага матэрыялу) прадугледжвалася патраціць не болей за 150 тысяч рублёў. Аднак у працэсе сума была зменшаная ў 10 разоў.

Паводле Гэніка Лойкі, помнік будзе ўстаноўлены ўжо сёлета ўвосень у скверы насупраць будынка амбасады Беларусі ў Малдове.

 www.svaboda.org